May 27, 2011 17:52
Ні для каго цяпер не скарэт, што тыя, хто сядзеў раней, цішэйшы за ваду, цяпер гучна абураюцца. Настаўніцы выказваюць крамольныя думкі направа і налева, але атмасфера пасля гэтага ўсё адно робіцца напружанай, усе па звычцы падазорна косяцца адна на адну. Размоваў на іншыя тэмы цяпер амаль не пачуеш.
Летні лагер адзін чаго цяпер варты! Яго як бы прынята называць аздараўленчым, што не адпавядае рэчаіснасці і на тры адсоткі. Сэнс заключаецца ў тым, каб выбіць у бацькоў грошы на харчаванне іх дзіцяці ў школе на гэты час. І калі для перша- і другакласнікаў гэта яшчэ мае нейкі сэнс, калі нехта яшчэ спрабуе іх забаўляць, то васьмікласнікі цудоўна могуць рэзацца ў кантру і дома. Адным словам, у класных заўжды былі цяжкасці прымусіць падлеткаў хадзіць сюды. А зараз, калі кошт пуцёвак значна паднялі, ніякія бацькі не збіраюцца кідаць проста так грошы на вецер. Сапраўды, лепш дзеткам нешта смачнае купіць. У апошні раз.
Але план ёсць план, сказала дырэктар. Ніхто яго адмяняць не збіраецца. Хутчэй за ўсё абавяжуць дзяліць суму грошай на ўсіх дзяцей у класе, а яшчэ больш верагодна--закладваць класным кіраўнікам уласныя грошы. Ну так, падумаеш, пару соцен тысяч. Усё адно цяпер яны нічога не вартыя, гэтыя каляровыя паперкі.
Мне, па праўдзе, вельмі шкада гэтых жанчын, у якіх адбіраюць сумленна заробленае (спадзяюся, што ўсё-ткі не дойдзе да гэтага). Толькі карціць увесь час задаць пытанне:--"Дзе ж вы, такія няшчасныя, паўгады таму былі?" Ну сапраўды, хіба не лічыцца прыкметай адэкватнага светаўспрыяцця здольнасць прадбачыць і прадухіляць непажаданыя наступствы? Навошта чакаць да таго апошняга моманту, калі ўсё кепскае сапраўды ўжо адбудзецца? Абавязкова трэба лагер, каб усе галавою аздаравіліся?
несці добрае вечнае светлае,
таксаплазмоз