авария на ЧАЭС - 25....

Apr 27, 2011 01:48

У судзе Фрунзенскага раёна Менска судзяць затрыманых 25 красавіка ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Пратаколы затрыманьня, складзеныя на Сяргея Слюсара, Ягора Яромчанку, Аляксаандра Бугаёва і Ігара Багачыка суддзя адправіла на дапрацоўку. Усіх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП).

Позна ўвечары 25 красавіка ў раёне станцыі метро “Фрунзенская” былі затрыманыя ўдзельнікі пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. Сярод 12 затрыманых актывістаў- шмат замежных грамадзян.

Пікет ладзілі актывісты сацыяльных, анархічных  і экалагічных рухаў. Сярод затрыманых - грамадзяне Германіі Юльяна Грынец, Андрэас Шэлхас, Яніна Ролік, Гвідэ Хансэн, Ян Хендрык Кроп, Катрын Хайнрых, грамадзянка Польшчы Дарота Кубашэўска, а таксама беларусы Ягор Яромчанка, Алена Вітко, Сяргей Слюсар, Ігар Багачык, Аляксандр Бугаёў. Усіх затрыманых даставілі на Акрэсціна, дзе яны правялі ноч. Сёньня ў судзе Фрунзенскага раёна Менска пройдуць суды над беларускімі ўдзельнікамі акцыі супраць будаўніцтва АЭС.


будаўніцтва аэс, аварыі, чарнобыль

Previous post Next post
Up