Халяўныя кінапаказы да гадавіны Чарнобыля

Apr 21, 2011 05:44

1. Відэапаказ да 25-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы. Дакументальныя фільмы "Ахвяра" і "Ядзерныя спрэчкі" швейцарскага рэжысёра Уладзіміра Чарткова

Калі: 23 красавіка 2011 года, 16:00

Дзе: Мінская гарадская мастацкая галерэя твораў Леаніда Шчамялёва; прасп. Ракасоўскага, 49

Уладзімір Чарткоў (Wladimir Tchertkoff) нарадзіўся ў Сербіі ў сям'і расійскіх эмігрантаў. Вучыўся ў Парыжы, а працаваў як стваральнік дакументальных фільмаў на італьянскай і швейцарскай тэлевізіі. За 30 год працы ім было знята больш за 60 фільмаў.
У гады перабудовы У. Чарткоў наведваў як журналіст розныя рэгіёны СССР. З 1990 года ён здымаў наступствы Чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку ў Беларусі. На гэтую тэму ім знята 5 дакументальных фільмаў.
Вашай увазе прапаноўваюцца апошнія два з іх: "Ахвяра" (2003, 24 хвіліны) і "Ядзерныя спрэчкі" (2004, 50 хвілін).

Фільм "Ахвяра" прысвечаны памяці ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы, невядомых герояў, якія ахвяравалі сваім здароўем і жыццямі дзеля таго, каб маглі жыць наступныя пакаленні. На жаль, яны рэдка адчуваюць удзячнасць з боку грамадства.

"Ядзерныя спрэчкі" - дакументацыя навуковай канферэнцыі, якая прайшла ў 2001 годзе ў Кіеве пад эгідай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. На канферэнцыю сабраліся салідныя людзі, якія прадстаўляюць дзяржаўныя і міжнародныя арганізацыі, каб спакойна абмеркаваць пытанні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы для здароўя чалавека. Але ў залі адчуваецца нейкае напружанне. Ці сапраўды спакойна пройдзе абмеркаванне?




2. На фоне падзей, якія адбыліся на японскай АЭС "Фукусіма-1", а таксама напярэдадні 25-годдзя Чарнобыльскай трагедыі запрашаем Вас на прагляд і абмеркаванне фільма "Воблака".

Фільм нямецкага рэжысёра Грэгара Шнітцлера расказвае пра трагічны лёс жыхароў маленькага гарадка Шліц, размешчанага непадалёку ад атамнай электрастанцыі, на якой адбылася аварыя.
"Гэта можа здарыцца ў любы дзень" - гаворыць слоган фільма.

...Фільм "Воблака" - адаптацыя аднайменнага моладзевага рамана пісьменніцы Гудрун Паўзеванг.
Матывам для ягонага напісання паслужыла аварыя на Чарнобыльскай АЭС - аўтар хацела паказаць, што можа адбыцца, калі горшае здарыцца і ў Германіі.
Паказ і дыскусія адбудзецца 24 красавіка ў галерэі <<Ў>> у 14:00. (пр-т Незалежнасцi 37а)
Уваход вольны.


Previous post Next post
Up