Music

Sep 20, 2016 21:48

Не памятаю ўжо, ці ліў я слёзкі, як на SENNHEISER IE8i упала калонка. Але гукаводы накрыліся. Рэанімацыйныя мерапрыемствы скончыліся нічым. Хаця цягнуліся пару тыдняў. Урэшце адзін дынамік увогуле перастаў працаваць.
Што рабіць? Ну праверыць, ці не выпусціла любая фірма за 4 гады, што прайшло ад набыцця гэтых, нешта падобнае. Не выпусціла.
Прыслухаўшыся да парадаў паглядзець у іншы бок - паглядзеў. Нават на арматуру. Але па сукупнасці фактараў лепшага, чым IE8i не знайшоў. Ды і няма.
Што рабіць? Набываць такія ж. Ага. Не так лёгка. Amazon (гэтыя там былі набытыя), Ebay... Нешта ўсё там на тоненькага. Ну харашо. Паспрабуем эксперымент. Чаму б не паспрабаваць набыць ў сталіцы. Дамовіўся нават, што калі не падыйдуць пасля праслухоўвання - аддам назад кур'еру. Халера. Нібыта падыйшлі. Нават маскалі з афіцыйнага прадстаўніцтва пацвердзілі серыйны нумар. Але радаваўся роўна да таго моманту, пакуль не паслухаў на кампе. ГЭТА НЕ ТОЙ ГУК.

Пачалося доўгае псаванне нерваў маіх, менэджэра крамы, маскальскіх афіцыйных прадстаўнікоў, туташніх іхных кампаньёнаў. Крама сказала праводзіць экспертызу. Бо па паперках, маўляў, у іх поўны парадак.
Што рабіць? Патурбаваў цэнтр абароны спажыўцоў. Сказалі рабіць экспертызу. Альбо ў краму назад аддаць, каб яны. Альбо самому.
Харашо. У краму аддаваць не хацеў. Некалькі разоў напісаў немцам. Без адказу.
Што рабіць? А набуду на Ebay для праверкі. Калі што - вернуць грошы. Альбо тыя, альбо тыя.
Прадавец з-за рэчкі запэўніў, што навушнікі самыя арыгінальныя з усіх арыгінальных. Але серыйны нумар не даслаў "у мэтах бяспекі". Харашо.
Прыйшлі праз Калінінград. На знешняй скрынцы серыйнага нумару няма. Ужо можна не адкрываць. Унутраны пакунак з самой гарнітурай разваліўся, не паспеў я іх адтуль выцягнуць. На двухбаковы скотч злеплены. Можна не слухаць. Але паслухаў для парадку. Ура! Я ўладальнік 100% падробкі знакамітых навушнікаў!
Напісаў сваё фі. Грошы вярнулі адразу. Такім чынам стала ўжо тры экзэмпляры.

Што рабіць? Дамовіўся на адпраўку пасылкай маскалям. Далі адрас і кантактную асобу. Тут дзякуй нашым пасярэднікам.
Але што тая пасылка? Нада ж кухню паглядзець.

Карацей, паехаў сам. У абед дамовіўся з экспертам, а ўжо 21.30 маршрутка. Як з хаты 8.10 пайшоў - так да 20.10 працаваў. Не сабраны ні халеры, натуральна. А тут яшчэ пазванілі і сказалі, што маршрутка 21.00. Карацей, зборы нагадалі ваяжы ў Варшаву. Да абеда на працы. Адтуль у паліклініку за лістком непрацаздольнасці і на аўтавакзал. Без перапынку. І так да самой Вавы. І назад. Толькі без паліклінікі і працы.

Але на маршрутку паспеў. З незараджаным тэлефонам, праўда.

- Зарядіть? Давайте!
- Эммм. А дрот нада вам?
- Зачем? Давайте телефон!
Ну даю.
- Оооо. Нееее. В Могілёве так не жівут. І вяртаюць тэлефон назад. Прыўкрасна.

Ну халера з ім. Airplane mode і глядзець кіно.
На мяжы россійская погранічная служба (так прадставіліся) праверыла ў кожнага пашпарты. Але адным вокам.
Едзем далей. Кіроўца размаўляе з дзевачкай побач. Тая хвалюецца, што без квітка пачакаць адкрыцця метро няма дзе. Кажа, можа квіток які самы танны набыць, каб на вакзал пусцілі.
5.30 - Беларускі вакзал.
Папхнуўся туды. Заплечнік прапусцілі праз рэнтген. У залі чакання ніхто слова не сказаў. Знайшоў стол з разеткамі і падаўжальнікамі.


Ну а навокал бясплатны Wi-Fi.
Падсілкаваўшы напоўніцу тэлефон, рушыў у сэрца савецкай часткі SENNHEISER. На 30-ты паверх ладнага гмаху.
На ўваходзе нада афармляць пропуск.
- Вас чакаюць?
- Так.
- Дакументы.
- Калі ласка.
- Прозвішча правільна Ковалёв?
Блін. Правільна для каго?
- Ну правільна.
- Няма ў спісах. Тэлефануйце. Вот тэлефон. (Дарэчы, Velcom з роўмінгам абламаў. Такі прыемны сюрпрыз).
Але тэлефонны апарат далі. Ніхто не падымае. Рана, хіба. Ну пайшоў гуляць і шукаць шляхі адступлення дахаты.







Спроба 2.
- Так. Вас ужо чакаюць! Вот і пропуск ужо гатовы.
Хто там мяне мог чакаць, калі я нават прозвішча ў фірме не казаў...
- Націскайце паверх вот тут - запамінайце літару і ў адпаведны ліфт хуценька.
- Чаво?
З другой спробы атрымалася.


Кантора адчыненая, але патрэбнага чалавека шчэ няма.
- Можете обождать в переговорной. Чай-кофе?
- Пачакаю. Не. Дзякуй.
Пасядзеў.


Прыбягае зноў.
- Ой, вы ведаеце - звязаліся з Сяргеем - будзе толькі яшчэ праз 20 хвілін.
- А можна я тады пагуляю пайду?

Пайшоў. Ага. Без пропуска не выпускаюць.
На 30-ты назад.
Ага. А без дакументаў не выпісваюць новы пропуск.
На 30-ты назад.

Пагуляў. Сустракаемся. Спадар Сяргей - такі дзелавіты хлопец аказаўся.
- Это вы к нам із Мінска?
- Нет!!! Але побач. З Магілёва!

Ну добра.
Дзядзька разбіраў навушнікі, пульты кіравання. Фоткаў.
Параўноўваў са сваім экзэмплярам. Які ціпа арыгінальны. Але з сапсаваным дротам.






Урэшце, праз 2 гадзіны ніякіх канструктыўных адрозненняў не знайшоў. У прынцыпе, як і чакалася. На мае заўвагі, што вот тут правады не так ідуць, адказ быў "пінцэтам не так павялі". Ну як ён мог знайсці адрозненні, калі "сам" гэтыя навушнікі ў Беларусь і паставіў.













- Харашо, кажу. Але ж гук іншы.
- Давайте слушать.
Пазначыў адны навушнікі (свае) маркерам, прамыў іх у спецыяцельным апараце, падсушыў і пачалі. Ён - сваю музыку, я - сваю. Што справядліва.
Мяняемся навушнікамі.
Калі ўставіў у вушы ягоны асобнік, хапіла 20 мілісекунд, каб пачуць, што ягоны экзэмпляр грае нармальна. Адразу дастаю з вушэй.
- Вот. Нармальна.
І думка ў галаве - а давайце мяняцца!!!!)
Яшчэ троху паслухалі. Абмеркавалі музыку. Тады пытаецца:
- Так вы счітаете, что эті звучат лучше?
- Да.
- Забірайце.
- .....?!
- Ну оні всё равно спісаны.
Такі падарунак у 319 еўра (на сайце SENNHEISER з'явіліся не так даўно. А то не было ў наяўнасці. Вытворчасць та спыненая ўжо некалькі год, хіба)
Ну неяк справіўся з эмоцыямі. А той працягвае:
- Флэшка есть? Фотографіі вам скіну.
- Дасылайце на пошту, вы што. Куды мне яшчэ флэшку! До падарункаў. Ды і дома 10 Тб тых флэшак...
Ні халеры. Выцягнуў са стала флэшку, запісаў фоткі, паклаў флэшку ў чахольчык і працягнуў мне. Як там кажуць? Даюць - бяры?

Назад маршрутка з тым жа кіроўцам. З горада, дзе не карыстаюцца прадукцыяй APPLE. Адпраўляемся з самай ускраіны сталіцы ўсіх сталіц. Дабіраўся туды, дарэчы, 3 тыдні на аленях. Так разумею, гэта асаблівая пашана да людзей трэцяга гатунку: беларусаў, украінцаў, прыбалтаў. Не памятаю, куды адтуль яшчэ рэйсы. Карацей, тыповая аўтастанцыя занядбанага раённага цэнтра.



Назад ужо слухаў музыку) Бо кіно круцілі тое ж)
Здавалася, гук палепшыў. Але рабіць высновы баяўся.

На наступны дзень пасля вяртання вырашыў паглядзець на флэшку.


Дастаў і...



Толькі дзеля ГЭТАГА варта было зганяць у Маскву! У вас такая ё?)

P.S. А сяння, каб зняць канчатковыя пытанні, правёў сляпы тэст "менскай гарнітуры" і "маскоўскай".


У 100% выпадкаў я адгадаў, дзе якая. Так што пытанне якасці усяго праз паўгады ад пачатку працэса набыцця, закрываецца. Да таго часу, пакуль збяруся з сіламі. Бо невядома, хто, колькі і як гэтую гарнітуру карыстаў. А я не набываю б/у рэчы. Да таго ж паставіў туды свой стары кабель. Так што хоцца навяк. Каб без усялякіх пытанняў. Тока дзе яго ўзяць? І ці ўсе арыгінальныя гарнітуры маюць аднолькавы гук?

Previous post Next post
Up