26 945,99

Jun 04, 2016 01:28

Спачатку о прекрасном.
Вот ужо з паўгады перыядычна наведваю кабінет неўролага. Доктарка нешта перыядычна прызначае, медсястра запісвае/выпісвае і перыядычна пытаецца, як зваць, колькі поўных год і дзе жыву. Праходзіла ўсё без залішніх пытанняў. Але сёння, не ведаю чаму, сястрычка не вытрымлівае: "А вы вот всегда Славы говоріте - это так Советская на белорусскій переводітся?"

А запіс вырашыў зрабіць таму, што сянні дабраўся да Рэчак урэшце. Планаваў раней - не планаваў сёння. Бо сёння нада было толькі з'ездзіць з пункта А у пункт Б, адлегласць паміж каторымі 8 км.
Дык не. Такая прахалода, заходзячае сонца... Ну такая ўжо лепата. Такім чынам абнавіліся тры рэкорды сезона.
Самы далёкі выезд - 53.52 км.
Самая высокая сярэдняя - 24.08.
Самы высокі кадэнс - 88.
Ну першае і трэцяе - драбяза. А вот сярэдняя - ужо цікава.
Параўнаў з ранейшай статыстыкай. Ну што было да гэтых колаў з 3 см шырынёй і 8-8.5 атмасферамі ўжо няма пра што і казаць. Там 22 сярэдняя была поспехам. А вот 24 сёння - гэта ўжо параўнальна з найлепшым ў жыцці мінулым сезонам. А калі ўлічыць, што цяпер я на так званым "бальнічным" - увогуле крута. Так што пераход на шашэйныя педалі з абуткам сябе апраўдвае. Старт на светлафоры дык увогуле. Першыя 50 метраў мае заўсёды.

Дарога да Рэчак - фу! Накалаціўся, дык накалаціўся.
Ужо і забыўся, што там найвыдатнейшы спуск. Ажно баяўся раскручвацца на ім. Спераду дзеткі ідуць, ззаду аўто, дарогі (стану пакрыцця) не ведаю. Але праляцеў, урэшце, харашо. Яшчэ раз пераканаўшыся, што пакутлівы выбар абадоў і спіц быў не дарма.
Яшчэ не перастаю здзіўляцца і не дужа разумею фізіялогію таго, што каб нармальна раскаціцца, трэба праехаць 30 км. Ну плюс/мінус. Але 30! Ну гэта ж не 5 і не 10 нават. І вот як толькі гэныя 30 ёсць - усё. Ты пачынаеш ціснуць на педалі. А ровар бегчы.

У Княжыцах не спыніцца не мог. Шчымліва такое бачыць, канешне.



Ну і не пажадана, каб мугулёўскія неўролагі гэта прачыталі. А то пакрыўдзіцца можа чалавек. Яна мне лісток непрацаздольнасці - а я сабе чарговы рэкорд. Але пакуль ўсё на ўколах. А неўролагі павінныя ж ў аднакласніках сядзець? Так?

P.S. Паглядзеў свайго урача. У ВК ёсць. Ну ладна.
Previous post Next post
Up