s-m-s

Apr 08, 2008 19:27

***
Дзеці расказалі пра чарговы званок з іншага свету ...
Мінская школьніца скончыла жыццё самагубствам, скінулася з даху шматпавярховіка. Чаму так здарылася, няшчаснае каханне ці псіхічная хвароба, ніхто не дазнаўся.
Дзяўчынку хавалі ў белаў сукенцы. У труну паклалі яе грабенчык, любімыя плюшавыя цацкі, музычны плэер і мабільны тэлефон.
У той жа вечар, як вярнуліся з пахавання і селі за памінальны стол, на нумар маці з замагільнага свету прыйшла s-m-s- ка: “1111111.....”. Родныя спалохаліся, пачалі містыфікаваць, строіць неверагодныя здагадкі, сабраліся ехаць раскопваць магілу. Як тут васьмігадовы малодшы брат нябожчыцы, мурзаючы слёзы, прызнаўся, што выцягнуў з труны тэлефон і ў кішэні іграўся, навобмацак націскаў кнопкі.

казка

Previous post Next post
Up