З Калядкамі, джынам і аладкамі!

Jan 06, 2018 17:25

Як шампанскае самы навагодні, гэтак джын на мой густ самы калядны напой. Пасля поснай Куцці, калі:
На небе зоры ўжо мігцяць,
На полі срэбны снег іскрыцца…
А у дзверы вось-вось пагрукаюць калядоўшчыкі з казою і мядзведзем: -- Аддай дзед Каляду, бо я бабу павяду!
Вось тут пад жывой хвойкай ці пад каляднай ёлкай самае тое - кілішак добрага джына з колкім водарам смарагдавай ядлаўцовай ігліцы, з халодным цытрынам, свежаю мятаю і кардамонам, а каму і з горкім тонікам, і ў час згадаць паэтычны радок з класікі:
У мякка-чорныя калюгі
Плылі апошнія лісты;
А ядлаўцовыя кусты
Ішлі
На груд,
Як валацугі...

У Мінск днямі завезлі шыкоўны джын Батанік The Botanist Gin, выключнай якасці напой, зроблены на выспе Айла ў Шатландыі на бровары Бруклэдзі / Bruichladdich -“круты бераг”, для тых, хто ў тэме віскі, выспа Айла - культавае месца, менавіта там гоняць лепшы ў свеце скоч, і адзін з самых смачных джынаў.
Усім вясёлых Калядкаў з джынам і аладкамі!


the botanist, гарэлка, gin, джын, бутэлька

Previous post Next post
Up