Заўважаю ў Мінску, што ўсё менш люблю спарахнелы сталінскі ампір -- гнілы, сапселы, з абсіканымі пад'ездамі, з гумам -- сельпо, разам з кэдэбэ, мэвэдэ...
Гляджу на мінскі ампір і бачу няголены твар бамжа, азызлы, спіты, смярдзючы, як прагорклы півам цэнтральны універсам. І ўсё больш люблю новае мінскае шкло і бетон, бібліятэка, вакзал, універ... Як прыгожа ў люстраных фасадах памнажаецца вясновае сонца.
Спадзяюся, хутка ў цэнтры зашкліцца Кемпінскі.
Мінск, вясна, 2013.