Тэкіла і дзень экскурсавода

Apr 18, 2013 16:36

Сёння так сонечна і цёпла, што хочацца выцягнуць мангал у якое памятнае гістарычнае месца, падсмажыць беларускіх шашлыкоў, запосціцца беларускай тэкілаю і згадаць, ах, сёння ж 18 красавіка -- слаўны
дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў, свята экскурсавода, аматара даўніны, абаронца гістарычнай спадчыны...
Тут варта заўважыць, нарэшце мы навучыліся рабіць Тэкілу!
Тэкіла -- нашае ўсё!
Блакітная агава яшчэ ні надта ідзе ў рост, але ж блізка, працэс пайшоў, ёсць дыстылят...





Тэкіла "ПАНЧА АЛЕГРА" сільвер ("PANCHO ALEGRE" TEQUILA SILVER). Беларусь, Мінск, Крышталь...можна піць! З лімонам, солем, пад прыгаркі і скваркі! На водар і смак сапраўдная тэкіла.

tequila, нататка, нацюрморт, беларускі каляндар, гарэлка, дзённік

Previous post Next post
Up