15 сакавіка 1994 году была прынятая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь -- на вокладцы чырванеў герб ПАГОНЯ.
Вокладка сціплая, афіцыйная, але на мой густ -- вельмі прыстойная. Пагоня ж! І змест быў някепскі, пазней сапсавалі папраўкамі...
Вось за тую першакрыніцу варта адкаркаваць нечага вытрыманага, мацаванага і смачнага...
Можна параўнаць наш кальвадос з французскім, але гэта нагадае показку: туалетнай паперы не маем, але можам параіць наждачную...
А можна і не параўноўваць, а ўзяць, што ёсць дома добрага, напрыклад, чарку Calvados Papidoux X.O. каб адчуць летні водар печаных яблычкаў, з мёдам, зацукраваных у дубовай бочцы, крышку гаркавых, з гарэлачкаю, бо кальвадос не каньяк, а бліжэй да гарэлкі, напой востры, колкі, як сухая кастрыцы. І піць яго лепей з чаркі, а не з каньячнага фужэра.
А за вокнамі добрая завіруха забельвае далягляды.
Сalvados, Papidoux, X.O.