13 сакавіка не пакінула значнага следу ў беларускай гісторыі, і ў такі дзень лёгка без азіранняў на мінулае, сам насам, насалодзіцца выдатным віскі, дзеля самога віскі.
Benriach, 1996 году, абмежаваны рэліз, шаснаццацігадовы, адабраны літоўскай акадэміяй віскі, вытрыманы ў бондзе з амерыканскага дуба, 54.6%, якраз такі, што сам па сабе з'яўляецца і святам і гістарычнай падзеяй, самадастатковым для фэсту любога ўзроўню, з парадам смаку пад выбухамі феерверку.
Выдатны скотч, з водарам просценькіх палявых кветак, з мёдам, з цытрынкаю, з разынкамі, выразны пах свежага пілавіння ў сталярнай майстэрні, з багатым па гучанню і пранікнёным пасляслоўем.
Benriach 1996 / 16 YO / Cask #7968 / 54.6%.