8 сакавіка не свята, але ж маму і любімых жанчын павіншаваць са святам вясны варта, як і захапіць букецік вясновых цюльпанаў.
А за сталом за вясну і любімых у такі паўсвяточны дзянёк варта пакаштаваць нечага з жаночым назовам Чатыры ружы. Аднабондавы бурбон з мужчынскім характарам, на 35% з іржанога зерня, 50 градусаў, моцны, гарачы, добра задублёны, са смакам іржаной скарынкі, зацукраванай з ляснымі ягадамі, разам з хвойкамі, крышку цытрынкі, карыцы і кардамону... смачна прыгатаваны бурбон.
Four Roses Single Barrel, 700ml, 50%