Беларускія гісторыкі сцвярджаюць, што 3 сакавіка 1067 году адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея i злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci; першы пісьмовы ўспамін пра Менск. Але ж не маю даверу да гісторыі напісанай гісторыкамі -- усе ілгуны і прыстасаванцы.
Добра было б замяніць усе памятныя даты пра бітвы, бойкі, крывапускі і забойствы у гісторыі на літаратурныя і мастацкія творы...
Пра бітву на Нямізе я ведаю са Слова аб палку Ігаравым у выдатным перакладзе Янкі Купалы.
...Берагі ў крыві Нямігі
Па калені;
Не дабро на іх пасеяў
Сейбіт жменяй.
А былі яны гусценька
Ў процьмах вузкіх
Там засеяны касцямі
Сыноў рускіх...
Таму 3-га сакавіка правільна лічыць днём Слова ад палу Ігаравым, першым літаратурным творам у якім згадваецца менская рэчка Няміга і крывавая бітва князёў за зямлю.
А за гэта варта падняць келіх нечага выбітнага, моцнага, шыкоўнага...
Добра падыдзе келішак Глендмаранджу Glenmorangie 12 y.o. The Lasanta Highland single malt whisky, ад кампаніі люксавых рэчаў Louis Vuitton. Напой сакавіты, салодка-мядовы, з моцным херасным і задублены каньячным смакам...
![](http://img-fotki.yandex.ru/get/6425/42024511.2f/0_10b948_f17a64f5_L.jpeg.jpg)
Glenmorangie 12 y.o. The Lasanta, 46%, 1000ml.