Казюкас і самагон

Mar 02, 2013 16:02

У Вільні святкуюць Казюкас, вулічныя кірмашы, гандляры прапануюць кветкі з фарбаваных сушаных зёлак -- віленскія вербы, багата розных хлябоў, хатняга печыва, сялянскіх прысмакаў, вяндліны, каўбас, скварак, кумпякоў, сала з кмінам і часныкам, саленні, варэнні, і да усяго таго вулічнага кірмашнага багацця добра стасуецца шклянка сялянскага самагону, не далікатнай гарэлачкі, а каламутнага, моцнага, смуродлівага, пад 60 градусаў. Ад такога перасмыкае і падкалочвае, ён гарыць сінім полымям, і на раніцу азываецца цяжкім пахмеллем.



Казюкас і самагон.

нататка, нацюрморт, фота, беларускі каляндар, гарэлка, дзённік, свята

Previous post Next post
Up