Добра прагучала гуканне вясны ў Пецярбурзе 1 сакавіка 1881 году, калі Ігнат Грынявіцкі з кошыкам печыва ў выглядзе птушак, закруціў карагод пад загукальныя спевы:
Благаславі, божа,
Вясну заклікаці,
Зіму забываці...
І пайшоў карагодам вакол рускага імператара. Вясна ўяўлялася нашым продкам ўваскрэсеннем жывое прыроды, святам пачатку новага года, лета, цяпла і жыцця, вызваленнем з рабства. Але ж нараджэнне новага магчыма толькі праз адміранне старога.
А Ігнат Грынявіцкі з малалецтва на вясновыя святы вадзіў карагоды, спяваў фолк і распальваў агеньчыкі.
Так і ў той дзень запаліў Ігнат шнурочак і здох імператах Аляксандр ІІ, гукнулася вясна па ўсёй Еўропе.
За такі святочны ўчынак варта ўспомніць за сталом фалькларыста Ігнація і выпіць келішак другі нечага магутнага, дымнага, з пахам ёду, бінтоў, бальнічкі.
Давядзецца ўвечары адкаркаваць бутэлечку фенольна-сівушнага Ледчыгу 10 OY і заспяваць з народнага пра вясну.
Ледчыг 10 і лесвіца у неба.