Архітэктура

Jun 01, 2009 23:44

Пад Мінскам на беразе Вячы нейкі бізнесовец адбабахаў палац не раўнуючы мінскі палац прафсаюзаў. Не перабольшваю. Чысты ампір, калоны з капітэлямі, класічны франтон, толькі без скульптур, але, думаю, каб не крызіс, то і скульптуры паставіў бы. Блізка, каб сфатаграфаваць, падыйсці немагчыма, з паўгектара агароджана плотам.
Сябра спытаў ў ахоўніка гмаху:
-- Скажыце, гэта часам не этнаграфічны музей?
-- Смяешся? Не, гэта новы рускі забадаў, -- ветліва адказала ахова.





Мінскі палац прафсаюзаў на праспекце Незалежнасці.

мінск, нататка, фота, беларусь, дзённік

Previous post Next post
Up