Вяча

Jun 01, 2009 23:20

Учора на Вячы пад Мінскам адрыў купальны сезон. Сябра падбіў, ён купаецца з сакавіка, як толькі лёд з возера сышоў. Людзей на беразе процьма, а ў ваду ніхто не лезе. Я з таварышам ліха пераплыў возера і хуценька вылез на бераг. А нейкае дзіцятка, гадоў пяць шэсць, вырвалася ад бацькоў і натхнёнае нашым нырцом, таксама палезла ў ваду, але ж вада колкая, як лёд. Дзіця закалацілася і заплакала з гора. Яшчэ нікому не раю купацца, халадэча, не загартаваны -- замерзне на смерць.





Колкая кветка.

фота, дзённік

Previous post Next post
Up