Крыху фотак Залесся.
Нейкая пані падказала, што яе суседка паходзіць ад латышоў-каланстаў. Заходжу. Яна кажа, што сапраўды яе продкі былі латышамі, але яна ўжо не, ды і па-латышску зусім не ўмее. Паказвае на хату Зэнты Шталс
Зэнта вельмі ганарыцца, што пасля вайны, калі бальшыня латышоў змянялі імёны, яна засталася Зэнтай. Яе сястра, Зэлма,якая цяпер жыве ў Латвіі ператварылася ў Зіну. Эльзы станавіліся Елізаветамі,Эльвіры-Верамі, Фрыцыўны ператвараліся ў Фёдараўнаў.
Пані Тамара “чыстакроўная латышка” па маці. У савецкім пашпарце ў яе стаяла нацыянальнасць латышка. Яна ўсміхаецца і кажа, што цяпер ужо беларуска. Такіх людзей у вёсцы-ладная частка.
Лепш за ўсё гаворыць па-латышску пані Эльза Матынсонэ.
Яна ўмее чытаць і пісаць па-латышску. Сёньня я адправіла ёй ліст, даслала сваю лат. Біблію, бо яе старая,1898 г. выдання зусім амаль што спарахнела ўся.
Цікава, што яны ўвогуле не гэтак даўно даведаліся, што ў Латвіі ў 1919г.была праведзена пісьмовая рэформа, і чытанне новым правапісам для іх незвычайнае.
Гэта яе хата.("хата аднаасабоніка",як яна кажа)
У 30-х гг. іх,як і шмат іншых высялілі зь яе. З прыходам немцаў новы гаспадар мусіў перасяліцца, а Эльзава сям'я выкупіць нанова сваю ж хату.
Тут таксама калісьці жылі латышы,цяпер усё пазарастала кустоўем.
Дужа нагадвае латыскую прыроду.
Нават пеўнікі на стрэхах
На старых могілках в. Вяцер не паспела пабываць. На новых-шмат латышскіх імёнаў. Помнікі Перакаллю і Колбіку.
Канец.