Паглядзела альбом Гундлаха пра Волхаўскае абкружэньне. Вельмі ўражвае. На тле вайны і сьмерці -жыцьцё.
Шмат кажуць зноў пра легіянэраў… Шмат хто на Беларусі лічыць VVF гэткай нацы-лэдзі,а між тым менавіта яна настойліва прапаноўвала адзначаць дзень памяці не 16 сакавіка, а сумясьціць яго з Днём Лачплэсіса. Зрэшты, і самі вэтэраны збольшага аддаюць перавагу могілкам у Лэстэне.
Баі ў Курзэме цягнуліся з кастрычніка да траўня 1945. У лютым-сакавіку надвор’е было самае паганае,слота. Днём цёпла, ноччу замаразкі. Шынэлі не маглі высахнуць і ламаліся на перагібах. Латышы і эстонцы стралялі адзін у аднаго. Здаралася, што сын трапляў у палон да бацькі, сусед да суседа… Жаўнерам давалі наркотыкі, бо вытрымаць нечалавечае напружаньне было немагчыма. Гэтыя баі пакрылі славай абодва бакі.
Як казаў Трыер,“падчас вайны жыць лягчэй, усе цяжкасьці пачынаюцца потым” .