(no subject)

Feb 18, 2009 18:36

Гэтыя дакуманты з латыскага бюро КПБ  можна проста раскладаць на цытаты.

Камуніст Брыгіс зьбірае ў латкалёніі Груздах сход (пачатак а пятай вечара, сабралося 44 чалавекі).Спачатку як заўжды чытаньне рэфэрату пра міжнародную палітыку СССР.

Пераклад з латыскае :

“Мой рэфэрат усе прысутные заслухалі зь вялікай увагаю. Настрой быў вельмі добры,-калі я скончыў чытаць, пытаньняў і дэбатаў было вельмі мала. Таму я спытаўся, чаму пытаньняў ды дэбатаў так мала?Адказ быў такі:што ўсе вельмі добра разумеюць, няма чаго пытаць і абмяркоўваць.Савецкая ўлада ідзе правільным шляхам”

У дыскусіі аб цякучых справах матулькі задавалі мне пытаньне: чаму ў школе дзецям  не выкладаюць аповеды зь Бібліі?Чаму вучаць не цаніць бацькоў? На ўсё гэта ў тав. Брыкіса пайшло 1,5 гадзіны часу. Потым быў сход моладзі. У выніку ўсё скончылася а 12-ай гадзіне.

А вось гэта пра Галіцкую Мызу(пераклад з рускае)

“Рускі (чытай, беларускі-маё) селянін глядзіць на латышоў  як на кулакоў. І ёсьць з-за чаго так глядзець. Латыскія сяляне ўжо здаўна глядзелі на рускага зьнізу ўверх, і думалі пра сябе як аб вельмі культурных, якім ад рускага сялянства вучыцца няма чаму. Быў выпадак,калі праходзячы па полю я заўважыла такую рэч, што на ўсіх палях,дзе капаюць бульбу, працуюць рускія жанчыны. Калі я зьвярталася да аднаго, другога і трэцяга латыша-гаспадара з пытаньнем чаму бульбу капаюць рускія бабы, а не свае, я атрымала адказ, што эта праца занадта брудная для латыша.Я даведалася і аб такой рэчы, што больш заможныя латышы за грашы, а часам і зусім задарам наймалі рускіх баб мыцьця бялізны ды  хаты.Гэта ўсё таму, што ў іх існавалі ўжо здаўна такія звычаі і рускія бабы глядзелі на латышоў як на барыняў, яны лічылі за свой абавязак пайсьці і зрабіць для іх брудную працу.”

Заўтра чакае чарговая порцыя псыхадэлу. Насамрэч, я так і не магу зразумець, што павінна было здарыцца зь людзьмі  за літаральна дзесяцігоддзе, каб так кардынальна зьмянілася сьвядомасьць.

латышы

Previous post Next post
Up