Разважанні

Jan 25, 2015 22:14

Часам мне здаецца, што побач існуе паралельная рэчаіснасць. А то і не адна. І, прачнуўшыся аднойчы раніцай, мы проста, пераблытаўшы са сна, заходзім не ў тыя дзверы. І апыняемся ў іншым свеце. Kitoks Pasaulis J
У гэтай рэальнасці мы менавіта такія, якімі самі сябе бачым. Прыгожыя. Разумныя. Тэлефануем сябрам і сустракаемся, каб пакатацца на роварах. Снедаем горкай і гарачай кавай ў аэрапарту. Раптам атрымоўваем тэлефанаванне з прапановай супрацоўніцтва ў цікавым праекце. Прызнаемся ў каханні. Глядзім на свет з вышыні птушынага палёту. Ведаем нешта такое, чаго не ведае ніхто.
А потым, забыўшыся, выходзім праз непрыкметныя дзверы ў свой сусвет. Шчаслівыя. Акрыленыя. Закаханыя… І азіраемся з непаразуменнем. Жывем. Працуем. Крэатывім. П’ем каву… Да наступнага разу.

настрой

Previous post Next post
Up