Навагодняе

Jan 04, 2015 19:23

Гэта быў нейкі дзіўны Новы год.
Ніякага каляднага настрою. Ну вось зусім.
Ён з'явіўся на крышачку, калі Гданьск засыпала сьнегам, дзеці гуляліся ў сьнежкі, а вакол мільгала сьвяточная ілюмінацыя...









Пасьля завітаў яшчэ на імгненьне, калі я піла каву ля вакна...





... і ўсё.
Але Гданьск прыгожы, канечне.
Старажытны. Вытанчаны.





Таямнічы. Казачны.





Шчыры ў абяцаньнях цудаў.



Просты і няпросты адначасова...



Упершыню для сьвяткаваньня Новага года я абрала не Стары годад, а спакой у стылі агро-турызмо. Стамілася? Як бы там ні было, выпраўляемся ў Гдыню.





Толькі вось надвор'е падвяло. Сьнег растаў...
Новы год прыйшоў у абсалютным спакой. Пад музыку ОЕ. Пра тое, што ён такі надыйшоў, сьведчылі выбухнуўшыя адначасова некалькі дзясяткаў фейерверкаў.

У першы дзень года выправіліся да мора.
Эх, нездарма я яшчэ ў 2009 сказала, што, Балтыка, я твая навекі...











Мора... Бяскрайняя паласа пяска. Лес на ўзгорку. Пошукі бурштына... Спакой. Прыгожыя думкі...

А гэта ўжо цывілізацыя))









Ну а на "салодкае" быў Мальборк. Пабачыць замак крыжаносцаў Тэўтонскага ордэна было маёй даўняй марай. Неяк прасіўся ён ў маю калекцыю Тракайска-Вавельска-Мірскага замкаў))) Але... расчараваў... Напэўна, надвор'е не спрыяла прыемнаму знаёмству.
Вялікі. Пусты. Халодны.
Чужы.











Вось такі странны Новы год. І странны запіс. Дзе мне не хацелася выкладаць інфармацыю аб гададах і іх славутасьцях. А проста хацелася захаваць свае эмоцыі. У фотаздымках.



Усім прыемнага!..

вандроўкi, Польшча, Новы год

Previous post Next post
Up