Вільня. Дзень вулічнай музыкі 2014.

May 19, 2014 12:43

Сьвята, якое варта было пабачыць )))
Адчуваньне свабоды, маладосьці і бязьмежнага шчасця. Такога, якое не мае пад сабой падстаў, але выдатна і неверагодна само па сабе .
З  12 да 22 я гуляла па старым горадзе, наматывыя кіляметры і гукі ў дзіўнае хітраспляценьне . Дзясяткі музычных калектываў, мноства людзей ... Здаецца, уся Вільня  выйшла  на вуліцы.
Ўразілася, колькі грала  маладых людзей - чытай, амаль дзяцей - і колькі ў іх творчасьці, энергіі , імкненьняў!
Людзі слухаюць музыку на тэрасах летніх кавярняў, седзячы на траве альбо асфальце, зьбіраючыся побач з выканаўцам ці назіраючы з уласнага балкона . Дзеці, сабакі, ровары ... І што важна - ніякіх табе паліцэйскіх і - тым больш - пунктаў дагляду. Нікога не цікавіць памер твайго фотаапарата і даўжыня  ягонага аб'ектыва.



















Увечары пайшоў дождж. Горад стаў сьвежым і бліскучым, але цалкам сабе не напалоханым навальніцай і гатовым весяліцца і надалей.



Іду на гук барабанаў )) )) Ооо! Гэта зусім фантастычнае  дзейства! Dream2gether і Andrius Mamontovas - неверагодныя літоўскія шаманы -  здаецца праніклі ў самую душу тых, хто сабраўся побач. Яны спынялі дождж і мянялі прастору вакол сябе...



Сьвята атрымалася))))



Вельмі хочацца сказаць усім -усім -усім вялікі дзякуй!!!

andrius mamontovas, музыка, дзень вулічнай музыкі, Вільня

Previous post Next post
Up