Трэцяй кропкай нашай вандроўкі стаў нямецкі Гейдэльберг.
Гейдэльберг - гэта сымбаль старой добрай Германіі. Старадаўні горад утульна раскінуўся на берагах ракі Неккар, роўненька на стыку зямель Гесэн, Бадэн-Вюртэмберг і Рейланд-Пфальц. Горад маляўнічы, рамантычны, ўтульны і цікавы ва ўсіх адносінах.
Над старым горадам узвышаюцца велічныя руіны. Гэта былая рэзідэнцыя дынастыі Вітэльсбахаў - Гейдэльбергскі замак. Гэта цэлы комплекс пабудоў, у асноўным эпохі Рэнесансу і ранняга барока (XIV-XVII стагоддзя).
Ад старой часткі, створанай у XIV стагоддзі, застаўся толькі фасад.
Самы прыгожы від на горад адкрываецца з другога берага ракі.
Цікавы Стары горад з самай доўгай у Германіі (больш за паўтары кіламетра) пешаходнай вуліцай.
Гейдэльбергскі універсітэт.
Універсітэт імя Рупрэхта і Карла заснаваны больш за 600 гадоў таму і з'яўляецца найстарэйшым у Германіі. Сёння па праве лічыцца самым знакамітым навучальнай установай краіны. У сьпісах яго выпускнікоў залатымі літарамі значацца імёны вялікіх філосафаў Гегеля і Ясперс, прыродазнаўца Роберта Бунзена, федэральнага канцлера Германіі Гельмута Коля.
Сёння ва універсітэце лічыцца каля 30 тыс. студэнтаў. Няцяжка здагадацца, чаму ў кафэ і піўных горада заўсёды шмат народу, і кожнаму тут будзе лёгка на час адчуць сябе студэнтам. У крайнім выпадку - вечным студэнтам)))