Што вы любіце піць (што прапанаваць госцю)?

Nov 18, 2010 01:21

Мая дачка Аўгіня (litota_ ) і verasen нарэшце выйшлі па скайпе на сувязь з Калумбіі. У перапынку табурэтнай эпапеі яны адпачывалі ў гарах.
Сказалі, што запрасілі ў Беларусь на госці свайго калумбійска-панамскага сябрука Пачо.
Маім першым пытаннем было: а што яны п'юць?
Аказваецца, яны п'юць віно:)
А што п'ем мы?
Прынамсі, што любім піць?
Я люблю бальзам "Беларускі". Чысты.

Бальзам

Previous post Next post
Up