Nov 12, 2010 15:38
Імёны змененыя:)
Патэлефанавала ўчора маёй жонцы сяброўка Надзя:
- Я да вас начаваць прыйду. Мой Косцік п’яны прыплёўся, чапляецца, ноч спакою не будзе.
Ну што тут рабіць? Месца ёсць:
-Прыходзь.
Хутка і Надзя, глытаючы слёзы, да нас паднялася.
А неўзабаве чарговы званок.
-Калі гэта мой, - кажа Надзя, -то мяне няма. Ты не ведаеш, дзе я.
Жонка падняла слухаўку:
- Няма яе… Не ведаю дзе.
- Дык я дзверы зачыніў. Ды без ключа застаўся. То да вас прыйду пераначую…
Ну, неяк, гэтую гісторыю “разрулілі”. Цікава толькі, што з тымі буракамі, якія Надзя ўчора варыць на газ паставіла?
Чыстая праўда