Як я з печы скокнуў

Dec 09, 2009 16:30


Памятаю й сёння гармідар у бабулінай хаце.

Яе брат Пецька Гастэла:

- А што мне цяпер з кажухом рабіць, Волька?!! Яго ж не адмыеш!

- А мой ты Пецечка, ці ж я ведаю?!! Божухна ж ты мой, а мая ты брага! Заварвала, заварвала, а тут... Барыс! (да майго бацькі) што ж ты не ўгледзеў?!

Бацька, не рэагуючы на папрок цешчы:

- А ўжо ж аўтобус слабадскі зараз будзе! А валёнкі ўсе мокрыя. Куды я з ім?!!

Усё круціцца нейкім адным суцэльным клубком і верашчыць, крычыць, войкае...

І толькі я стаю ціхенька ў кутку, перамінаючыся босымі мокрымі нагамі на “цумантовай” гладкай і халоднай падлозе кухні. Дзве хвіліны таму я скокнуў з печы. На дзежку. Прыкінутую кажухом воўнай ніц з плячэй дзядзькі Пецькі. Які ўвабраў усю брагу з дзяжы. А што не ўвабраў - я валёнкамі вычарпаў.

Вынік. У пасіве: знішчаныя брага, кажух, валёнкі, спазненне на аўтобус да Вілейкі.

У актыве: ёсць што ўспомніць.

Было мне нейкіх 5-6 год.

Іжа

Previous post Next post
Up