Пачалася мая перадача. У перадачы: як успрынялі вылучэньне на Нобелеўскую прэмію Сьвятланы Алексіевіч беларускія пісьменьнікі; Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін правялі ўрок беларускай мовы і літаратуры ў Бярозы; Анатоль Брусевіч - на Падляшшы.http://www.racyja.com/
У наступны чацьвер у маёй перадачы на RR сюжэт пра Юрыя Станкевіча. Да, у перадачах за 5 верасьня - пра Георгія Станкевіча, ва ўчорашняй - пра Васіля Зуёнка (можна паслухаць паўтор у суботу).
Неўзабаве (15.05) на RR пачнецца мая перадача "Жыцьцё зь літаратурай", у якой будзе сюжэт пра новую кнігу Віктара Марціновіча "Сфагнум" і інтэрвію зь ім самім. І шмат цікавага іншага.