Паводка на Дзьвіне пачала спадаць. З'явіліся першыя весткі зь дзьвінскіх берагоў. Андрэй Бухавецкі знайшоў вось такі маленькі ўнікальны керамічны сасуд 12-14 стст. Але не зразумела, як ён выкарыстоўваўся.
Купіў для свайго сабакі далікатны сталёвы ланцужок. Цяпер буду вадзіць ваўкалака купацца на Дзьвіну на ланцугу. Гэта больш стыльна і больш бясьпечна. :)
Выглядае, што Дзьвіна ня хоча ніякіх ГЭСаў - разбурыла плаціну і затапіла будоўлю станцыі пад Полацкам у Лучна. Гэта вам ня жартачкі. Лепш уцякайце адтуль.