Feb 19, 2011 23:44
Не магу ня ўставіць свае пяць капеек у дыскусію пра Нобелеўскую прэмію для беларусаў.
* * *
Яшчэ нядаўна стаяла задача ўвогуле давесьці сьвету, што ёсьць такая краіна Беларусь. У гэтай справе выкарыстоўвалася ўсё, а перадусім нашая сучасная палітычная праблема. Ніколі не забуду, як мурын на рэцэпцыі ў парыжскім гатэліку, узяўшы мой пашпарт, гучна па складох прамовіў: Лу-ка-шэн-ка. Мурын мяне пашкадаваў.
* * *
На жаль, Ігар Бабкоў ідэалізуе пакаленьне "тутэйшых". Той балаган, які бярэ вытокі зь 90-х, да якога добра прыклалі рукі прадстаўнікі майго пакаленьня, працягваецца, і канца яму ня бачна. Баюся, што наперадзе мы яшчэ пачуем шмат жахлівых падрабязнасьцяў пра 90-я.
* * *
Самае страшнае, згубілі асобаў, якія былі б сёньня маральнымі аўтарытэтамі. Татальны цынізм накрыў нас хвалямі разбуральнага цунамі.
* * *
Вылучэньне Някляева - гэта хутчэй маральны крок. Але гэты крок да таго ж прынясе і іншыя дывідэнды: усяму сьвету паведаміць, што ў гэтай Богам забытай і абдзеленай краіне ёсьць свае пісьменьнікі, і іх цэняць і шануюць, гэта першае, і другое, унутры самой краіны, хаця б часткова, у вачах паспалітых жыхароў "рэабілітуе" званьне Пісьменьніка (які можа сказаць праўду, пайсьці супраць падману і хлусьні, адмовіцца ад канфармізму).
* * *
Больш за ўсіх мяне цешуць паводзіны Марыйкі Мартысевіч.
літаратура,
прарыў,
паэты,
палітыка,
Някляеў