Іван Сіняўскі (1919 - 2001)

Feb 19, 2011 22:41

Іван Сіняўскі нарадзіўся 22.06.1919 г. у вёсцы Жажэлка Смалявіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў літаратурны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1941). З канца 1942 г. - сувязны Смалявіцкага падпольнага райкама партыі, з красавіка 1943 г. - партызан атрада імя В.Чкалава ў брыгадзе «Смерць фашызму». ( У гэтым жа атрадзе быў мой другі дзед - Антон.) Пасля вызвалення Беларусі некалькі месяцаў працаваў інспектарам Смалявіцкага рана, а затым быў прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях за вызваленне Варшавы, у Памераніі, за ўзяцце Берліна. З 1946 г. працаваў дырэктарам Жажэлкаўскай сямігадовай школы, у 1953-1983 гг. - выкладчык беларускай мовы і літаратуры гэтай школы. Сябра СП СССР з 1959 г.

Узнагароджаны ордэнам Славы III ступені, Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Дэбютаваў вершамі ў раённай газеце «Шлях калектывізацыі» пад час вучобы ў школе. Для дзяцей напісаў зборнік апавяданняў «У навальніцу» (1949), «Новая школа» (1951), «Піянерскі гальштук» (1955), «Дабрадзейка» (1960), «Ой, рэчанька, рэчанька» (1962), «Марка» (1969) і аповесць «На правым флангу» (1964). Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Вернасць» (1971), «А вяселля не было» (1989), раман «Дарога на Замлынне» (1980), раман "Вярыгі" (2001).

Шукаю дзьве кнігі Сіняўскага: «Вернасць» (1971), «А вяселля не было» (1989).

З такой біяграфіяй (партызан, браў удзел у штурме Берліна, добрая адукацыя) - так і не зрабіў савецкую кар'еру! У 1983 годзе яго нават пазбавілі пасады дырэктара вясковай школкі ў Жажэлцы. (У адным з сваіх інтэрв'ю (ужо за часамі незалежнай Беларусі) казаў, што быў пастаўлены перад маральным выбарам). Гэты чалавек усё больш мяне цікавіць.

Цікава, ці сябраваў ён з кім-кольвечы са сталічных пісьменьнікаў?

Іван Іванавіч, прабачце, што не дапамог Вам раней!

літаратура, Іван Сіняўскі, міты, цікавыя мне людзі

Previous post Next post
Up