У "Гісторыі аднаго цуду" Святлана Слуцкая - аднаклясьніца і сяброўка Тацяны Козік
http://www.svaboda.org/content/transcript/2241900.html Сьвятлана: “Дык вось, калі я ў гэтым настроі вярнулася пасьля Новага году ў Менск, гэта быў пачатак 1981 году. Цяпер я ведаю, што гэта практычна пачатак Майстроўні. А тады я прыехала ў Менск да сваіх сяброў, шукала жыльлё, думала адшукаць працу. Мяне прытуліла Тацяна Храмянкова. Ну і неяк так з Тацянай, Аленай Каравай, Галяй Кунцэвіч... Карацей, хлопцы і дзяўчаты, яны ўжо наведвалі Майстроўню. І неяк так натуральна адбылося - а хадзем туды на сьпеўкі разам з намі".