калі ты не запатрабаваны - ты практычна не існуеш

Jan 13, 2010 11:53

У літаратуры насамрэч галоўны крытэр не яе мастацкая якасьць - а яе запатрабаванасьць. Ня ведаю, ці былі за савецкім часам напісаны геніяльныя вершы пра Леніна і партыю, але ўявім, што былі. І ці маюць яны шанец на працяглае жыцьцё? Ня маюць. Ананэнт можа мне запярэчыць: не бывае геніяльных сацыяльна-палітычных вершаў. Чаму не бывае? "Толькі ў сэрцы трывожным пачую. За краіну радзімую жах..." Бывае.

У беларускай літаратуры асаблівая сытуацыя. Па вялікаму рахунку, асноўнымі спажыўцамі айчыннай літаратуры зьяўляюцца творчыя людзі: пісьменьнікі, мастакі, акторы... І, ясна, гэта пераважна нацыяльна арыентаваныя людзі. Гэтым, напрыклад, тлумачыцца, чаму ў беларускай літаратуры аказалася не запатрабаванай мадэрнісцкая літаратура, усялякія літпрыколы, якія надзвычай папулярныя ў суседняй Украіне, а таксама ўсялякага гатунку маскульт. Інакш кажучы, літаратура для паспалітага чытача. Бо няма такога. Апытаньні паказваюць, што папулярнымі робяцца зусім іншыя кнігі: па айчыннай гісторыі, творы беларускіх класікаў, кнігі для дзяцей. Вельмі характэрнае ў гэтым плане інтэрв'ю Леаніда Дранько-Майсюка, якое зьмешчана ў першым нумары часопіса "Верасень" пад адмысловай назвай "На сцэне трэба чытаць вершы, а не рваць газеты!"

А калі ты не запатрабаваны - ты практычна не існуеш. І не дапаможа ніякі піяр.

Дранько-Майсюк, кансэрватызм, літаратура, запісы, Мудроў

Previous post Next post
Up