Jan 12, 2010 20:17
Толькі што зь ім размаўляў і павіншаваў з вызваленьнем.
Вось што заявіў Сяргей Каваленка: Я так мяркую, мяне вызвалілі таму, што вялікі рэзананс атрымала справа і мяне падтрымала шмат людзей. Я сказаў міліцыі, што гэта я зьдзейсьніў, гэта мая палітычная акцыя, пракурору сказаў, следчым. Гэта было не хуліганства, а я выйшаў да народа і зрабіў палітычную акцыю ў цэнтры горада, дзе было шмат людзей, каб бел-чырвона-белы сьцяг быў вышэй за іх камуністычную зорку і каб яго бачыла як мага болей людзей. Мяне вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.
кансэрватызм