«Марсіяне» ўжо ў Менску!

May 19, 2016 10:20

26 траўня ў менскай кнігарні «Галіяфы» (вул. Старавіленскай, 6) адбудзецца прэзентацыя новага рамана Алеся Аркуша «Захоп Беларусі марсіянамі».

Падзеі ў творы адбываюцца ў Полацку ў дзвух часавых вымярэннях - 20-ыя гады ХХ ст. і пачатак ХХІ ст. Сярод галоўных герояў: Алесь Дудар, Міхась Чарот, Вацлаў Ластоўскі, полацкія «маладнякоўцы».

У прэзентацыі возмуць удзел: Алесь Аркуш, Уладзімір Арлоў, Вольга Акуліч, Уладзіслаў Ахроменка, Валер Булгакаў, Пятро Васючэнка, Віталь Воранаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава, Максім Клімковіч, Уладзімір Сіўчыкаў, Міхась Скобла, Сяргей Тарасаў. У праграме антымарсіянскія спевы і скокі пад дуду.

Пачатак а 19-й гадзіне.

http://budzma.by/news/marsiyanye-wzho-w-myensku.html

раман, мае творы, літаратура, Захоп Беларусі марсіянамі, кнігі, літпрацэс

Previous post Next post
Up