Oct 01, 2013 12:29
Мяне купіць хацелі чынадраўцы
У Годнасці, у Гонару, ў Сумлення.
Прапанавалі - хто за што! - прадацца:
Прад Юдаю сагнуць свае калені.
І кпяць з мяне: "Разумнік дурнаваты -
Дзіркатай праўдай мусіў захінуцца!.."
А я ў адным свядома вінаваты:
Не навучыў свае калені гнуцца.
літаратура,
вершы,
Полацак,
паэты