Jan 01, 2015 19:05
Сёння быў за адным сталом з чалавекам, які пасля Дэбальцава патрапіў у палон да “сепараў”. Абмянялі днямі “на іхніх”.
Я зараз не хачу расказваць, што я ад яго пачуў. Жывыя людзі проста не могуць рабіць такое з жывымі людзямі. Былыя савецкія шахцёры, былыя савецкія настаўнікі, былыя варашылаваградскія бухгалтэры сталі вытанчанымі садыстамі і прафесійнымі забойцамі, прытым Яжоў, Гімлер і Пол Пот, пэўна, верцяцца прапелерамі ў трунах з зайдрасці.
Мажліва, Пан Бог моцна памыліўся, калі ствараў савецкага чалавека. Але, хутчэй за ўсё, памыліліся родная савецкая Радзіма-Маці, каторая сваечасова не зрабіла аборт.