Dec 26, 2014 04:11
Дачка Ліза, якой толькі 12 гадоў, нядаўна дазналася з мастацкай літаратуры пра “эліксір маладосці” і “уваскрашэнне памерлых”:
Задала мне вельмі цікавае і нават у нечым філасофскае пытанне:
-- Татка, а калі не браць пад увагу ўсіх нашых з табою Дзядоў… Каго б схацеў уваскрасіць з памерлых ты, каб з ім перагаварыць?
(а я адразу падумаў: “…і каб запрасіць за стол і шляхотна разам выпіць?”)
Не ведаю, як каму, але я б уваскрасіў Францішка Багушэвіча. Ці не ўлюбёны мой беларускі герой.
А якія, сябры, вашыя варыянты?
(варыянт дачкі - Самыя Першыя Людзі, то бок Адам і Ева).