Jun 22, 2014 02:29
Дачка Ліза зараз у аздараўляльным лагеры блізка Чарнігава. На
адкрыцці (урачысты канцэрт) спела пад мінусоўку “Не быць скотам!” з “Ляпіса”.
У дачкі абсалютны слых і абсалютнае пачуццё рытму. Двойчы лаўрэат міжнароднага конкурса маладых кампазітараў ім. Рэвуцкага. Дый спявае непагана.
Рэакцыя абсалютнай большасці на “Не быць скотам!”: “Клас! пампуем на тэлефоны! давай яшчэ! а якая гэта мова? беларуская? а можаш навучыць?”
Ліза Ахроменка, як малая беларуская нацыяналістка (хаця ў Чарнігаве і нарадзілася) адразу запрапанавала вучыць усіх ахвочых розным беларускім слоўцам. Усе нашыя чарнігаўскія ўкраінцы паставіліся вельмі прыхільна; цывілізаваныя дзеткі.
Акрамя адной дзяўчынкі, якая адразу паўстала “у позу”: “Мне эти ваши нерусские языки неинтересны!»
Дзяўчынка, не-аматарка “нерусских языков”, як высвятлілася - унучка “рускага афіцэра”, пераехалі ў Чарнігаў суадносна нядаўна, гады два таму. Яно, вядома ж, класна: атрымліваць у звыштанным Чарнігаве пенсію русаафіцэра і кпіць з “нерускіх”.
Сам я ў піянерскім лагеры бываў два разы: 1973 і 1975 гг, лагер “Рассвет” пад Гомелем. Дзеці бываюць надзвычай жорсткімі, не раўнуючы, як у “Валадары мух” У. Голдзінга. Я сам такім быў у дзяцінстве.
І мне нават цяжка ўявіць, што будзе з тае дачкой “русаафіцэра” надалей і ці дасядзіць яна да канца змены.
Асабліва, як узяць пад увагу цяперашнюю сітуацыю ва Ўкраіне.