З бабуліных аповядаў

Feb 24, 2013 00:44

Да рэвалюцыі родны брат маёй прабабкі паехаў у Дэтройт, працаваў у Форда. Пабраўся шлюбам (з беларускай, між іншым), пабагацеў, дзеці "пайшлі ў людзі", як у нас казалі -- атрымалі адукацыю. У 1926 ці ў 1927 годзе прыехаў у Гомель - не жыць, а проста агледзіцца. Паглядзеў-паглядзеў, паехаў у вёску Баршчоўка пад Рэчыцай, адкуль родам, і тамака ўсё ( Read more... )

Leave a comment

Comments 6

markiz_de_kiss February 24 2013, 07:19:48 UTC
Нічога не зразумеў. У які лагер бы пайшоў, калі ён з ЗША пісаў? Крыў бы той савок у лістах ды размовах, на чым свет стаіць, і нічога б яму там не было.

Reply

ahromenka February 24 2013, 07:24:35 UTC
Вось калі бы застаўся ў СССР - пайшоў бы ў лагер.
А крыць савок матам у лістах са Штатаў азначала падставіць сваякоў і крэўных у Гомелі, бо гэта антысавецкая прапаганда. Крыць савок матам у Дэтройце сярод сваіх - некультурна, бо маглі чужыя пачуць, "а што яны пра нас падумаюць?" Сваеасаблівы сялянскі гонар.

Reply


jasny February 24 2013, 12:49:02 UTC
у нас на сваё сабачыцца можна, а вось за мяжой - крый Божа! - klas!

Reply

ahromenka February 24 2013, 15:47:32 UTC
-- Сыначка, ва ўсіх грады пакапаныя, а ў нас - не! ШТО ПРА НАС ЛЮДЗІ ПАДУМАЮЦЬ?
Вось гэтае - "што людзі падумаюць?" (нават калі не скажуць!) - ці не самая адметная наша рыса.

Reply

iakivia February 24 2013, 22:18:43 UTC
//ШТО ПРА НАС ЛЮДЗІ ПАДУМАЮЦЬ?//
все життя чула це від бабуні і мами. тільки українською)).

Reply

ahromenka February 24 2013, 23:18:36 UTC
Практычна тое ж самае мая жонка-украінка кажа нашае дачцэ. А ёй так бабуля з Міхайла-Кацюбінскага (Сівершчына) казала. Што не кажы, а ўкраінцы нам ментальна найбліжэйшыя!

Reply


Leave a comment

Up