Конкурс акравершаў ад Музея Багдановіча

Oct 18, 2010 09:54

Літаратурны музей
Максіма Багдановіча

прапануе новы праект
конкурс акравершаў

“Зорка Венера ўзышла над зямлёю...”,
прысвечаны 120-годдзю
з дня нараджэння
Ганны Рафаілаўны Какуевай

Чакаем мы і

М аладых
А ктыўных
К рэатыўных
С мелых
І ніцыятыўных
М абільных

На конкурс прымаюцца літаратурныя творы, напісаныя ў тэхніцы акраверша і дасланыя на адрас музея да 16 студзеня 2011.
Намінацыі: “Лірыка кахання”, Натхнёныя Паэтам…”

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў -
16 лютага 2011 года, у дзень святой Ганны
ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
(г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а)

Адрас: 220029, г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, Літаратурны музей М.Багдановіча. Электронныя адрасы: bagdanovich@tut.by, maksimbagdanovich@rambler.ru.
Каардынатар праекта: Юлія Мацук,
прац. тэл. 8-017-334-42-69

литература

Previous post Next post
Up