Jun 08, 2009 09:32
Я і ня ведала, якія бываюць цудоўныя ранкі ў панядзелак. Прычым працоўныя. Сёння ў мяне такі: прайшлася пешшу пад чэрвеньскім сонцам ды па старой Горадні (як добра рана ўставаць, каб пасля ня бегчы за тралейбусамі). Прыйшла, у нашым пакойчыку сонца так і сляпіць вочы, адчыніла вакно, нават флейту для ветрыка павесіла. Кампутар пакуль свабодны - добра, што я прыходжу першай, - можна ў нэт залезці. А пад гэтае ўсё яшчэ і сапраўднага італьянскага капучына папіць - красацень... (адкуль капучына - не скажу).
Па-мойму суперскі ранак для панядзелкавага.
штодзень