адна з 2-х

Mar 22, 2011 15:17


ААааа, не магу выбраць машыну!!111

1. Хундай suchen.mobile.de/fahrzeuge/showDetails.html

2. Дайхацу suchen.mobile.de/fahrzeuge/showDetails.html

Дайхацу: плюсы - яна арыгінальна японская,  яна больш прыёмістая, яна прыемней па абдзелцы ўнутры, вельмі добры задні абзор, падобна па сутнасьці (як сядзіш-як руліш) на маю цяперашнюю сузуку. 2007 г. напічка аднолькавая, мінусы - год (адносна), не такая пуська як зяленая хундай. Інтыітыўна здаецца значна больш практычнай, простай і надзейнай.

Хундай: яна навейшая, троху большая (у т.л. багажнік), яна зялёная і прыгажэйшая, але пластык і абдзелка ўнутры горш за Дайхацу, меньшы аб'ем рухавіка пры троху большым кузаве - са словаў падтуплівае паміж 70 і 100 км/г на абгонах. Але карэйская, што выклікае пэўныя супярэчлівасьці наконт якасьці і надзейнасьці. Хаця ў нас калісьці быў малазійскі пратон і нічо. Інтуітыўна выклікае мімімі наконт формы і колеру, наконт самой машыны - наадварот троху стромнавата.

Ад машыны я хацела меньшы расход, большы багажнік, што дасягаецца абедзвюма машынамі. Выбраць трэба завочна і сеньня. Ыхыхы. 
Што бы Вы выбралі (зялёную хундаю ці шэрую дайхацу)?

help, ?, life

Previous post Next post
Up