беларускамоўная адукацыя ў сухарава: працяг

Mar 22, 2011 11:05

http://nn.by/?c=ar&i=52063 - артыкул пра працяг змаганьня за беларускамоўную дашкольную адукацыю ў Сухарава, якое вядуць бацькі хлопчыка з нашай групы для свайго малодшага сына. Я вельмі рада, што наша перамога тады натхніла людзей на новыя зрухі - рэспект і ўважуха гэтым бацькам. І зноў як і тады набралося нямала жадаючых, якія хочуць рэалізаваць права на адукацыю на мове, але практычна намаганьнямі чыноўнікаў пазбаўлены гэтага. Частку дзяцей большага ўзросту перакінуць цяпер у нашу групу ў наш сад, што з аднаго боку добра - людзі атрымаюць адукацыю на мове, зь іншага - я троху перажываю, што замест 10-15 трывалых наведнікаў групы (спісачна ў нас за 20, але ходзяць не ўсе) іх стане больш, а заўседы лепш калі дзяцей у групе менш. І адукацыйныя чыноўнікі зноў і зноў працягваюць зьдзекавацца над бацькамі і расказваць пра тое, што ўсе магчыма. Ага, магчыма, але "для галачкі".

Я, дарэчы, хачу паразмаўляць прыватна з нашымі выхавацелямі (яны, дарэчы, вельмі класныя) што дзіцё пачало шмат размаўляць па-руску - таму зьвярнуць на гэта ўвагу і пастарацца пастаянна і з усімі дзецьмі размаўляць па-беларуску. Дарэчы, на ніжэйшых узроўнях камунікацыя і разуменьне - нармальнае, а вось чыноўкі аддзелаў, камітэтаў, міністэрства - багна, ад якой мяне трасе.

УПД - http://news.tut.by/society/217917.html тут артыкул Валошына са Зьвязды па тым жы пытаньні.

сцылка, беларускамоўны садок

Previous post Next post
Up