‎14 048 160 рублёў кампенсавана - па даручэньні грамадзян :)

Feb 21, 2011 12:25

Ура, Лена Танкачова пералічыла грошы на рахунак ГХУ у поўным аб'еме з пазнакай "па даручэньні грамадзян" !!
Частка грошай была закладзена з асабістых сродкаў актывістаў, бо было неабходна зрабіць гэта ранкам, каб грошы дайшлі да рахунка ГХУ да пачатку заўтрашняга суда. Таму грошы можна здаваць, як і ўказвалася раней.
Грамадзянская позва мусіць быць адазваная аўтаматычна за адсутнасьцю прадмета позвы - некампенсаваных стратаў.Заўтра ў судзе паглядзім на пазіцыю ГХУ.

УПД, выбачаюся, я вельмі сьпяшалася, таму напісала так незразумела. Некалькі актывістаў і праваабаронцаў заклалі грошы (прыкладна палову ад сумы і Лена Танкачова пералічыла іх. Гэта было зроблена, каб дакладна пасьпець да заўтрашніх судоў. Збор грошай мы спынім як толькі будзе сабраная сума, дастатковая каб кампенсаваць закладзеныя грошы.
Previous post Next post
Up