хай задушацца :)

Feb 21, 2011 10:58



*цяжка ўздыхае* зразумела, што грамадязнскія іскі могуць і не адазваць і працягнуць прад'яўляць наступным, што абвінавачаньні па крымінальных справах ў сувязі з пагашэньнем шкоды не здымуць і гэта не з'яўляецца падставай, але згодна з арт.63 КК - гэта абставіны, якія змягчаюць адказнасьць. мяркую, што адвакаты могуць апеляваць да абставін, якія змягчаюць адказнасьць незалежна ад прызнаньня віны.
грошы ўносіць актыўная частка грамадзянскай супольнасьці - гэта такі жэст, які адпавядае таму, што напісана на скрыні :) Але - іск быў прад'яўлены і шкода ў будучым у любым выпадку была спагнаная б - з абвінавачаных, іх маемасьці, ці зь іх сваякоў. Таму апасрэдавана - гэта і дапамога таксама. Але адначасова гэта сігнал сістэме: грамадства не кідае сваіх людзей, што яно будзе і здольнае дапамагаць.
На гэтым кропка.

плошча 2010, :), салідарнасьць, politique

Previous post Next post
Up