пралюбоў, жыцьцё прынцэс і ДСВ

Feb 14, 2011 19:51

З жыцьця прынцэс. Пару тыдняў таму зьбіраліся на юбілей да маіх бацькоў, я апранула сукенку, нафарбавалася, прычысалася і пакуль чакала.. заснула. Пакуль я спала спачатку прыйшоў Алесь і паклаў на спяшчую мяне самаробную расфарбаваную карону, бо мама жэ прынцэса, а прынцэсы сьпяць у каронах :)) А потым прыйшоў Ігар і сфатаграфаваў. Здымак я потым пабачыла выпадкова, рэканструяваўшы падзеі, якія адбываліся пакуль я сплю.


Сеньня не буду бухцець пра дурацкую эстэтыку сьвята і дурацкія віншаваньні (лепшае, канечне, па сутнасьці сьвята - цэсьлераўская віншаванка), але не буду-не буду, бо:
Прыходжу я зараз з працы, а муж зварыў шчы (ну, гэтым мяне не зьдзівіш канечне, ён у мяне гаспадар), а яшчэ САМ пасмажыў лаваш з яйкам і сырам (кшталту армянскай юкі або грузінскай ачмы) і САМ !!! сьпек чакалядны браўні. Апошнія 2 блюда ў форме сэрца :) Юкі да шчэй, на дэсэрт браўні (неверагодна смачны, стрымліваюся каб уціхую не зжэрці яго ўвесь).
А Алесь падарыў эпічаскае акварэльнае палатно "Прынцэса з мячом". І патлумачыў, што сеньня не мой дзень нараджэньня (хаця сьвечкі ў браўні прышлося ўваткнуць) а проста такі дзень калі прынцэсам дораць падарункі.
Мрррр. Пофіг, што сьвята дурацкае, затое рэзультат шыкоўны :)


браўні, юка, шчы і эпічаская палатно есьць на гэтай гаўнафотачцы)

:), праміня, латентное блондинко

Previous post Next post
Up