мы дома, жывыя і цэлыя
я жжгла на выбарчым участку падчас падліку, бельгійскія журналісты абяцалі даць мне запіс усяго, што адбывалася каб выкласьці ідэа на ютуб у хуткім часе (панядзелак-аўторак).
(вынік - на маім участку галасы не лічылі клалі як папала ў розныя стосікі)
але тое, што было ў цэнтры - піздзец!
мы з мужам і яго братам вынеслі акрываўленую жанчыну, у яе праз шапку была разьбіта галава, за домам ўраду і касманаўтамі стаяла 2 хуткіх - яны былі поўныя людзей (па 6-8 чалавек параненых), у асноўным жанчыны, з ЧМТ і крывею на тварах. народ рассякалі на групы і заганялі ў "кішэні", там валілі на зямлю і білі. білі нават непаўнагадовых дзяўчат - валілі на зямлю, білі нагамі і дубінкамі, пры гэтым радасна сьмяяліся. хуткія паехалі ў 2 лякарню.
адчуваньне, што ў краіне хунта і фашызм. палова кандыдатаў арыштаваная або зьбітая ў лякарнях.
вось тут хроніка падзей -
http://community.livejournal.com/minsk_by/7008041.html?nc=119і тут
http://www.svaboda.org/content/article/2252428.html скажу шчыра, мне было страшна. але я рада, што ўлада мяне баіцца і я ганаруся тымі, хто там быў.
прабачце, складана абыйсьціся без патэтыкі калі бачыла усе на ўласныя вочы. пайду спаць калі хмагу. шкада дома няма алкаголю, я бы зараз выпіла троху каб расслабіцца.