28

Dec 19, 2010 12:19

Йохохо, сеньня насуперак звычцы не будзе вынікаў і рэфлексій і агучваньня мараў.  Спадзяюся, унікальная birthday party на Плошчы з кучай народу будзе запамінальнай :)
Алесь падарыў уласнаручна зробленую картонную КАРОНУ (патаму што я !! Каралева - "кулалева" і патрабуе ўсіх прысутных называць мяне "Ваша высочаства"), а муж - жабу свароўскі, так што ў суме цяпер я царэўна-лягушка, ква! А паэтка і сяброўка Валярына Кустава падарыла цёплыя шкарпэткі з авечае воўны каб я сеньня не зьмерзла.  Ну і па тэлефоне і скайпе з самай раніцы жадаюць САМАГА ЦЁПЛАГА і Новага Прэзідэнта :)

І ўвогуле, я жыву ў рытме краіны - у нас тут было датэрміновае галасаваньне сьвяткаваньне - далёка за поўнач укідвалі бюлюцені я стырыла падораную мужу бутэльку молта, за што раніцай была абвінавачана ў фальсіфікацыі выбараў вынікаў сьвяікаваньня і нелегітымным дні народжаньні. А Жэня Ліпковіч павіншаваў з ілігантнай перамогай над узростам!

private, плошча 2010, праміня

Previous post Next post
Up