адэлько-чыпалінко або случай у апшчэсьцьвіннай бані

Dec 01, 2008 00:49

У мяне сеньні ах!-енны эксьпірыенс. Случай у апшчэсьцьвіннай бані называеццо.
Кароча, я і Люся дзьве ідыеткі па жыцьці з-за таго што наша дзіўчачая баня у сераду праляцела (карыстаючыся магчымасьцю закідваю пытаньне - мы шукаем 1-2 дзевачкі каб уліцца ў нашу кумпанію каб штосераду а 18-30 на 3 гадзіны хадзіць у сауну-люкс на вул.Танка, падрабязнасьці пры жаданьні) не вытрымалі жыцьцевага напрагу і вырашылі схадзіць у Сухараўскі (е)банна-водны ці нейкі там спартыўна-банны комплекс на вул.Сухараўскай.
Мінусы адразу - які дзяцел, калі будаваў такую гаргару не змог пабудаваць там звычайны басэйн? там есьць толькі 20 м сажалка па грудзі, у якой капашацца мужчынскае, жаночае і дзіцячае адзяленьне разам. І мужукоў у разы больш за ўсіх, са словаў адмінімстратара чарга у мужчынскае адзяленьне круглатыдневая (іх дома чо, у душ не пушчаюць?!) Ну і па кошце - за наведваньне сярэднестатыстычнай опшчай бані заплацілі столькі ж сколькі плацім, калі скідваемся на люкс.
Уласна гісторыя.
Мы з Люськай як вы памятаеце дзьве клінічныя ідыеткі зрабілі маску. Для валасоў. Прыдумала яе Люся (не прыдумала быццам бы а знайшла супер-пупер рэцэпт тут ось http://woman.otebe.info/mask_luk.html), у склад маскі ўваходзяць нейкае хітразроблены алей, эфірныя алеі, а таксама сок цыбулі і часныка. Гэта трэба наматаць на галаву, надзець пакецік і ўдушыцца нах і шапачгу і патусаваццва гадзінку. Пах такі сьпецыфічны - сумесь цыбулі, часныка, дзіўна дзісгармануе з сачэтаньнем эфірных алеяў (гыгыгы), а мы гэтую сцуко-сумесь зь серады тамілі ў лядоўні, для запалу.
Мы калі яшчэ намазвалі я ішчо засамнявался тагда (с) цёткі у лазьні пачалі падазрона касіцца ў наш бок і нешта трындзець пра пах.
Нота бене: і мне Люсі гэты пах не падаецца жахлівым, ен падаецца дзіўным і незвычайным, але... як паказваюць далейшыя падзеі, мы дуры дужа памыляліся
Нота бене 2: я вашчэ не фонацек масачэк і іжэ, але ў лазьні легка паддаюся на псеўданародныя правакацыі, там магу і жопу дзегцям, і твар медам ігд.
Накруціўшы кулечкі на галаву, мы схадзілі ў фінскую парылку. Пасьля гэтага адтуль выхадзілі напаўнецэнзурна выражаючыяся цеткі і наведваемасьць этай парной рэзка зьнізілася, калі не сказаць горш. Калі мы з'яўляліся ў любым памяшканьні, цыцкастыя цеткі рэальна пачыналі гнаць на нас у трэйцяй асобе. Але мы на гэтым не спыніліся. Люся прынесла каву з новай каваркі-эспрэса і мы пад афігеўшымі поглядамі наведвальніц лазьні намазаліся кавай. Пасьцісьняўшыся наведваць душавую, мы змыліся тазікамі і намазаліся глінай мертвага мора (агавой) і паразгульвалі так па лазьні. Потым пацёрліся фіялітавай масажнай пліткай ад Лаш. Ну вы разумееце, што казалі і як на нас пяліліся цеткі з тазікамі і венікамі. Я рэальна апасалася. што тазікі паляцяць у нас і сіськамі до сьмерці замахаюць. Ну а мы як рэальныя фіфы сядзелі з постна-надменнымі тварамі і вялі прыватна-сьвецкую размову на тэму - дзе прылічная жэншчына как ні ў бані можа намазацца гаўном? а нафіга тады бані? мачалачкай пацерціся без ушчэрба сямейнаму шчасьцю можна і дома ў ваньне.
Але дома нас чакалі Люськін і мой мужжы. Я не раскажу якімі метадамі, якімі выразамі і пр. яны прымусілі нас каля 10 разоў памыць галаву, напісаць у яндэкс сьмешны запрос "как ізбавіццо от запаха лука от волос", наліць на галаву сумесь з яблычнага воцату, лімонную сумесь ігд, выліць паўбанку звычайнага чалавечаскага шампуня. А мой муж увогуле казаў, што калі мы разьвярнулі ў лазьні такую атаку з дапамогай хімічнай зброі агульнага паражэньня, мы проста былі павінны выдвігаць палітычныя лёзунгі і патрабаваць ад крывавага рэжыму крокаў насустрач.
Дарэчы, ад гэтага паху прэ на дзікі рогат. я пачала ржаць яшчэ ў лазьні, і подла хіхікую дагэтуль.
Вынікі: пахне ад нас-чыпалінушак дзесьці тока з паўметры, вільготныя валасы сьмярдзяць нашмат горш. Але! валасы рэальна выглядаюць мегакрута, хіхі. Цікава, ці заўважаць заўтра калегі сногшшыбацельны выгляд валасоў і ацкія ізьдзержкі з-за гэтага :)) А мой муж, карыстаючыся магчымасьцю, прыносіць прабачэньні і спачуваньні усім наведвальніцам лазьні на вул.Сухараўская сеньня пасьля абеду :)
Кароча, я лічу, што новым трэндам павінна стаць намазваньне пад шапачгу із фальгі цыбульнай маскі для валсаоў і мазгоў. ПНШІФ! ПНШІФ!

прамежду намі дзевачкамі, гыгы, латентное блондинко

Previous post Next post
Up